РУС БЕЛ ENG

Духовно-нравственное воспитание

Диалоговая площадка "Связь поколений"

11.01.2023

Яе ўдзельнікамі сталі піянеры школ горада і заслужаныя людзі Стаўбцоўшчыны. Сярод іх – ветэран педагагічнай працы і сакратар раённага камітэта КПБ Ніна Дубовік, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Наталля Лапко, паэт Яўген Карпуць. Гэта сустрэча была напоўнена цяплом успамінаў і мудрасці (нездарма яна праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”), шматлікімі пажаданнямі, якія старэйшае пакаленне адрасавала моладзі. Адно з іх – імкнуцца рабіць добрыя справы сваім бліжнім, як некалі гэтым праславіліся героі аповесці А. Гайдара “Цімур і яго каманда”. 

Вельмі каштоўная парада маладым – чытаць кнігі, бо менавіта яны напаўняюць розумам, фарміруюць асобу, матывуюць жыць цікава і карысна.Сучасныя піянеры цікавіліся ў гасцей іх піянерскім мінулым, кумірамі сярод піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Каб атмасфера дыялогу была творчай, у Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі завітаў народны фальклорны ансамбль “Коласавы землякі”. Калядныя песні ў іх выкананні нікога не пакінулі раўнадушным. Свае вершы прачытаў і Яўген Карпуць.

свернуть
поделиться в: